Беларуская Служба

Чыгуначны перавозчык  PKP Intercity перавёз рэкордную колькасць пасажыраў 

04.01.2025 12:00
Летась цягнікі кампаніі абслужылі 78,5 млн пасажыраў.
A PKP Intercity train speeding through central Poland.
A PKP Intercity train speeding through central Poland.Photo: jeder123, CC BY-SA 2.0 , via Wikimedia Commons

Польскі дзяржаўны чыгуначны перавозчык PKP Intercity устанавіў гістарычны рэкорд. Летась цягнікі кампаніі абслужылі 78,5 млн пасажыраў. Аданчавоа PKP Intercity па-ранейшаму адчувае недахоп цягнікоў і вагонаў, у выніку чаго самыя загружаныя маршруты перагружаныя пасажырамі.

Намеснік міністра інфраструктуры Польшчы Пётр Малепшак адзначыў, што кантракт на пастаўку двухпавярховых цягнікоў будзе падпісаны ўжо ў другой палове гэтага года:

— У гэтым годзе кампанія Intercity пачала ўжо гэты працэс і ўжо на правільным шляху, каб падпісаць кантракт на куплю новых цягнікоў павышанай умяшчальнасці. Больш цягнікоў - з думкай аб 100 мільёнах пасажыраў ужо ў бліжэйшыя гады.

Двухпавярховыя цягнікі, якія мае намер закупіць PKP Intercity, змогуць развіваць хуткасць да 160 км на гадзіну. Яны з'явяцца на папулярных маршрутах па ўсёй Польшчы, а таксама міжнародных злучэннях.

эж